Журналісты наведалі месцы пахаванняў Быкава, Герменчука, Кармілкіна
Журналісты і прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці наведалі месцы пахаванняў вядомых у Беларусі людзей, якія шмат зрабілі для незалежнасці беларускай дзяржавы, паведамляе БАЖ.
Беларуская асацыяцыя журналістаў вырашыла ўшанаваць памяць творцаў Незалежнасці на 20-я ўгодкі абвяшчэння Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Журналісты наведалі магілу пісьменніка Васіля Быкава, рэдактара незалежных газет "Свабода" і "Навіны", часопіса "Кур’ер" Ігара Герменчука, фоталетапісца беларускага Адраджэння Ўладзіміра Кармілкіна, аднаго з заснавальнікаў сучаснага дэмакратычнага руху Беларусі паэта Артура Вольскага.