Жыхар Баранавічаў пакаяўся ў забойстве 4-гадовай даўніны

Толькі шкілет застаўся ад жанчыны, якую тры гады таму замураваў у каналізацыйнай яме яе баранавіцкі сужыцель. Апошнія гады жанчына знаходзілася ў вышуку, бо не плаціла аліменты на сваіх непаўналетніх дзяцей, якімі апякуецца дзяржава.   Як высветлілася, яшчэ ў 2005-м мужчына збіў сужэнку за тое, што тая была п’яная, і сыйшоў з дому. Калі ж вярнуўся, жанчына была нежывая. Пра здзейсненае міліцыі паведаміў сам злачынца.