Жыхар Баранавічаў выратаваў дзяўчынку, якая танула на возеры

Жыхар Баранавічаў Васіль Ганчарук выратаваў 9-гадовую дзяўчынку, якая танула ў возеры каля пасёлка Гарадзішча. Здарэнне адбылося ў чацвер, 4 чэрвеня. Мужчына вяртаўся на аўтамабілі з Гарадзішча ў Баранавічы і заўважыў, як маленькая дзяўчынка спрабуе спыніць машыны. Праехаў міма і ён, але пасля вырашыў вярнуцца.

Высветлілася, што ў возеры танула сяброўка дзяўчынкі. Мужчына кінуўся ў ваду, а яго жонка выклікала па тэлефоне хуткую дапамогу. Васіль Ганчарук вынес дзіця на бераг і сам аказаў першую меддапамогу. А "хуткая" завезла дзяўчынку ў бальніцу, піша газета "Intex-press".

Фота: intex-press.by