Жыхар Баранавіцкага раёна прынёс у міліцыю болей за 500 патронаў
45-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна здаў у міліцыю болей за 500 зброевых патронаў, паведамляе БелаПАН. Мужчына патлумачыў, што патроны ён знайшоў у адным з лясных масіваў раёна. Эксперты вынеслі заключэнне, што гэтымі патронамі можна страляць. Баепрыпасы знішчаць у вызначаным законам парадку.