Жыхар Гомеля знайшоў на сваім падворку 15 кг ртуці (фота)
Здарэнне адбылося ўдзень 12 кастрычніка на вуліцы Бакуніна.
Мужчына разбіраў стары хлеў, калі натрапіў на гумовыя колбы з ртуццю. На месца выехалі спецыялісты службы хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС. Яны правялі ўсе неабходныя даследаванні і высветлілі, што перавышэння канцэнтрацыі пароў ртуці ў паветры няма. Усе 7 колб былі забраныя выратавальнікамі. Пацярпелых няма, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — МНС