Жыхар Гродна падмяніў свайму дзеду сапраўдныя рублі на фальшывыя
23-гадовы жыхар Гродна падмяніў свайму дзеду 2,9 мільёна сапраўдных рублёў на фальшывыя. Гэта высветлілася, калі пенсіянер прыйшоў у банк, каб набыць валюту.
Касіру ён прад'явіў 58 фальшывых 50-тысячных купюр. Цяпер унук затрыманы. Супраць яго распачата крымінальная справа за выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай, паведамляе БелаПАН.