Жыхар Мінску вымушаны ажаніцца з-за Бернда Штанге

Жыхар Мінску Аляксандр Далідовіч вымушаны ажаніцца з-за Бернда Штанге, галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе.  Напярэдадні гульні з Люксембургам ён паабяцаў сваёй каханай дзяўчыне, што павядзе яе ў ЗАГС у тым выпадку, калі беларусы прайграюць. Зразумела, Аляксандр быў на 100% перакананы, што Люксембург прайграе. Аднак госці вырвалі перамогу на 95-й хвіліне.

“З аднаго боку – радасна, я даўно марыў пра вяселле, а з іншага – сорамна за беларусаў”, - так пракаментаваў сітуацыю хлопец у інтэрв’ю “Комсомольской правде в Беларуси”.