Жыхар Наваполацка вываліўся з акна чацвёртага паверха і застаўся жывы

У Наваполацку мужчына вываліўся з акна чацвёртага паверха. Здарэнне адбылося 1 красавіка на вуліцы Маладзёжнай. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, яны знайшлі пацярпелага на даху прыбудоўкі. Такім чынам, мужчына праляцеў тры паверхі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, пацярпелага перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, якая адвезла яго ў бальніцу. У яго шматлікія траўмы.

БЕЛТА дадае, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

Фота: МНС