Жыхар Смалявічаў знойдзены забітым праз год пошукаў
У Смалявічах такім чынам раскрылі злачынства, здзейсненае амаль год таму.
Міліцыя вызначыла, што 29-гадовага мужчыну ў канцы чэрвеня 2010 года забілі двое мясцовых жыхароў. Злачынства было здзейснена ў выніку сваркі ў часе сумеснага піцця спіртнога.
Каб схаваць забойства, мужчыны вынеслі цела ў склеп і там закапалі. Цяпер абодвух падазраваных затрымалі, паведамляе БелаПАН.