Жыхар Ваўкавыскага раёна загінуў падчас пасадкі бульбы. Фота

Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Галынка Ваўкавыскага раёна. 73-гадовы мужчына збіраўся заняцца пасадкай бульбы і загінуў. Як інфармуе прэс-служба МНС, швэдар пенсіянера захапіла валам прывада бульбасаджалкі, а пасля заціснула і руку. З-за балявога шоку ў пацярпелага адбыўся сардэчны прыступ, які і стаў прычынай яго смерці.

На месца прыехалі ратавальнікі і медыкі. Руку мужчыны вызвалілі з бульбасаджалкі. Аднак рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі станоўчага выніку.

Фота: mchs.gov.by