Жыхар Віцебшчыны добраахвотна здаў артылерыйскую гармату
Жыхар Віцебскай вобласці добраахвотна выдаў артылерыйскую гармату, знойдзеную ў 2005 годзе. Як паведамілі "Інтэрфаксу" супрацоўнікі КДБ, гэта была гармата калібра 76 мм савецкай вытворчасці. Мужчына знайшоў гармату на закінутым палігоне недалёка ад вёскі Чашкаўшчына Віцебскай вобласці і перацягнуў яе на прысядзібны ўчастак сваёй хаты. Акрамя таго ў лесе ён знайшоў корпус разукамплектаванай баявой машыны пяхоты. Мужчына збіраўся потым зладзіць музей на базе мясцовага лясніцтва, сказалі ў КДБ.
На думку мясцовых жыхароў, зброя раней належала савецкім войсковым фармацыям, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана, а пасля вывыду войскаў служыла мішэнямі на зараз ужо неўжываных палігонах.