Жыхара Полацка хочуць пазбавіць віду на жыхарства з-за акцыі салідарнасці

У дачыненні да жыхара Полацка Аляксандра Калінцава распачатая працэдура пазбаўлення віду на жыхарства ў Беларусі. Пра гэта ён даведаўся 21 студзеня, калі яму патэлефанавалі з Полацкага аддзела па грамадзянству і міграцыі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"

Падставай для такога рашэння паслужыў удзел Калінцава ў пікеце салідарнасці 19студзеня. Актывісты выставілі насупраць мясцовага гарвыканкаму вялікі транспарант са словамі "Свабоду зняволеным!" і партрэтамі вязняў СІЗА КДБ. За гэта іх затрымалі міліцыянты. На другі дзень адбыўся суд і Калінцава пакаралі штрафам у 70 тысячаў рублёў.