Жыхарам Астравецкага раёна разам з АЭС абяцаюць "іншую планету"

"Станцыя будуецца не для таго, каб яна ўзрывалася, а каб нармальна працавала", - сказаў у інтэрв'ю "Народнай газеце" дырэктар Праектнага навукова-даследчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "БелНИПИ Энергопром" Андрэй Рыкаў (сябра камісіі, якая выбірала пляцоўку), каментуючы рашэнне будаўніцтва беларускай АЭС у Астравецкім раёне.  Паводле яго словаў, станцыя не будзе пагражаць экалогіі краю, ёй не страшныя ніякія землятрусы (сто гадоў таму якраз на Астравеччыне быў зафіксаваны магутны землятрус).

Андрэй Рыкаў спрабуе пераканаць скептыкаў і праціўнікаў будаўніцтва, праводзіць аналогіі з Расіяй. Паводле яго словаў, гэты праект дасць "магутны штуршок развіццю рэгіёна". У прыклад ён прыводзіць Калінінскую АЭС, якая знаходзіцца паміж Масквой і Пецярбургам: "Калі едзеш па трасе, бачыш шмат кінутых вёсак. А прыязджаеш у пасёлак - нібыта трапляеш на іншую планету"...