Жыхарам Ляхавічаў вяртаюць стрэльбы: візіт Лукашэнкі скончыўся

Толькі днямі паляўнічым у Ляхавіцкім раёне пачалі вяртаць зарэгістраваныя стрэльбы, адабраныя ў іх перад візітам Аляксандра Лукашэнкі, які праходзіў 7 жніўня.  Паляўнічыя незадаволеныя: адбіраць стрэльбы міліцыянты прыяжджалі дахаты, а каб вярнуць зброю, даводзіцца ехаць у райцэнтр амаль за 40 км. І адбылося гэта акурат на пачатку паляўнічага сезону, калі людзі выкупілі пуцёўкі і ліцэнзіі.