Жыхарка Пінску атрымала кампенсацыю за траўму, атрыманую ў лядовым палацы
Жыхарцы Пінску выплацілі грошы за траўму, атрыманую ў Пінскім лядовым палацы. Як паведамляе газета “Вечерний Брест”, падчас катання на лядовай арэне кабета сутыкнулася з інструктарам, упала на лёд і зламала руку.
Праз нейкі час жанчына падала позву ў суд на Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, якому належыць пінская лядовая пляцоўка. Яна патрабавала ад адказчыка кампенсацыю ў 8 мільёнаў рублёў. Суд прызнаў, што пацярпелая атрымала фізічныя і маральныя пакуты. Праўда, суму зменшыў да 1 мільёна рублёў.