Жыхары 144-кватэрнага дома у Віцебску паўгода не плацяць за кватэру
З лютага жыхары 144-кватэрнага новага дома па вуліцы Петруся Броўкі ў Віцебску не плацяць за кватэру, але вельмі хацелі б гэта зрабіць.
Жыхарам проста не прыходзяць квіткі-"жыроўкі”. Тым часам у доме адключылі ліфты, ніхто не чысціць забіты мусараправод…
У складанае становішча жыхары дома трапілі з-за старшыні свайго таварыства ўласнікаў. Мужчына згадзіўся на гэтую пасаду выпадкова, не ведаючы, як і што яму давядзецца рабіць. У выніку — не рабіў практычна нічога, толькі часам падпісваў нейкія паперы.
Цяпер жыхары дома мараць пра тое, каб вярнуцца да “камунальшчыкаў”, але зрабіць гэта даволі складана. Пакуль ЖРЭТ Першамайскага раёна паабяцаў ім толькі зрабіць разлік па аплаце — адразу за паўгода.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск