Жыхары Баранавіч купілі больш за 10 кілаграмаў золата

Сёлета значна павялічыўся попыт на каштоўныя камяні і залатыя зліткі сярод жыхароў Баранавіч. Іх рэалізуе насельніцтву аддзяленне Нацбанку.  Паведамляецца, што ў 2008 годзе жыхары горада ўжо купілі 9 брыльянтаў, 7 зліткаў плаціны і 533 залатыя зліткі агульнай вагой больш за 10 кілаграмаў.

Летась за гэты ж перыяд людзі набылі толькі 2 кілаграма золата, а плаціну ў 2007 годзе ніхто не купляў. Асаблівым попытам у Баранавічах карыстаюцца 10-20-грамовыя зліткі золата.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы