Жыхары Баранавічаў просяць Лукашэнку ўратаваць унікальныя вітражы
Жыхары Баранавічаў падпісваюць зварот у Адміністрацыю прэзідэнта і ў Міністэрства культуры з просьбаю абараніць вітражы, якія цяпер знішчаюць у горадзе пад выглядам «рамонту». Гэтак, знішчаныя вітражы ў аптэцы і ў музвучэльні. На чразе – вітражы, якія стаяць на вакзале Баранавічы-Палескія.
Вітражы на вакзале – аўтарская праца «Поры года», некалі зробленая на замову на гуце «Нёман». На кшлозаводзе паведамілі, што такой тэхналогіяй не валодаюць, і аднавіць вітражы ў выпадку знішчэння немагчыма. На месца вітражоў паставяць пластыкавыя шклопакеты. Акцыю абароны вітражоў ініцыявала мастачка Надзея Бранавец.
У іншых постсацыялістычных краінах, у прыватнасці Польшчы і Чэхіі, «савецкія» вітражы і шыльды знаходзяцца пад аховай як частка гістарычнай спадчыны.