Жыхары Баранавічаў сталі меней есці, піць і хадзіць у крамы

Жыхары Баранавічаў сталі менш есці і піць, а таксама набываць прамысловых тавараў, у тым ліку халадзільнікаў, тэлевізараў, парфумы. Прамыcловых тавараў набыта на 82-89% ад леташняга ўзроўню. Будматэрыялаў — 35% ад леташняга. Алею спажылі 72%, мяса — 89%, рыбы — 82%, гарэлкі — 90%, піва — 82% у параўнанні з леташнім спажываннем за той жа час.