Жыхары Баранавічаў выказаліся супраць адключэння Вечнага агню

Жыхар Баранавічаў прапанаваў у мэтах эканоміі адключыць газ, які падаецца да мясцовага Вечнага агню. “Нідзе ў свеце такога няма, каб гарэў такі агонь, а калі і ёсьць, дык у сталіцах”, - аргументаваў мужчына.
Праведзенае газетай “Intex-Phess” апытанне гараджанаў паказала, што 19 з 30 апытаных не хочуць адключэння агню. “Лепей хай скароцяць дзяржапарат у тры разы”, - выказаў прапанову адзін з апытаных.

Дарэчы, на падтрыманне Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці штомесяц ідзе 450 тыс. рублёў. Да гэтага году “Газпрам" падаваў газ для агню бясплатна, а цяпер за яго будзе плаціць мясцовы бюджэт.