Жыхары Баранавічаў выкідваюць жыроўкі ў сметніцу (фота)
Многія жыхары Баранавічаў, не разабраўшыся, выкідваюць у сметніцу жыроўкі, бо камунальныя службы ператварылі яе ў рэкламны праспект. Жыроўка фармату А4 з аднаго боку цалкам, а з другога напалову занятая рэкламамі. Згорнутая яна так, што рэкламы аказваюцца наверсе, а квітанцыя за камунальныя паслугі — ўнутры. Рэкламуюцца грузаперавозкі, кампутары, чыстка падушак, мэбля і г.д.