Жыхары Калінкавічаў патрабуюць ад уладаў вырашыць праблему транспарту
Звярнуць увагу на праблемы грамадскага транспарту спрабуюць актывісты руху “За Свабоду” ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці.
Справа ў тым, што аўтобусы часта курсіруюць не па раскладзе, а аўтобусныя прыпынкі не абсталяваныя належным чынам.
На першым этапе кампаніі актывісты распаўсюдзілі каля 1000 асобнікаў інфармацыйных матэрыялаў, у якіх выкладалася сутнасць праблемы і магчычыя шляхі яе вырашэння. Пасля пачаўся збор подпісаў мясцовых жыхароў пад зваротам да мясцовых уладаў.
Пад ім падпісалася каля 200 чалавек, паведамляе прэс-служба руху “За Свабоду”.
Зараз мясцовыя чыноўнікі ламаюць галаву, ці пачаць вырашаць праблемы, ці адказаць на зварот звычайнай адпіскай.