Жыхары Міра пратэстуюць супраць забудовы рэдкага парку
Жыхары пасёлка Мір, што пад Баранавічамі, арганізавалі збор подпісаў супраць забудовы унікальнага парка, засаджанага рэдкімі дрэвамі — кедрамі, лістоўніцамі, туямі, набытымі ў Нацыянальным Батанічным садзе. Менавіта на месцы парку мясцовыя ўлады вырашылі будаваць 40-кватэрны жылы дом, хаця месца вакол хапае. Жыхароў турбуе не толькі згуба 20-гадовых рэдкіх дрэваў, але і тое, што парк аддзяляе жылы квартал ад прамысловай зоны, чым спрыяе экалогіі асяродку. Людзей абурае і тое, што з 40 кватэраў, якія збіраюцца пабудаваць у садзе, толькі 12 будзе належаць працаўнікам мясцовага саўгаса-камбіната.