Жыхары няшчаснага прадмесця сарвалі здымкі фільма Люка Бесона

Кінастудыя Люка Бесона Europacorp SA спыніла здымкі новага фільма "З Парыжу з каханнем", галоўныя ролі ў якім выконваюць Джон Траволта і Джонатан Мал Маерс. Здымкі павінны былі праводзіцца ў квартале Боске – адным з густанаселеных прадмесцяў горада Манфермэй, які мае рэпутацыю "праблемнага", паведамляе NEWSru Israel са спасылкай на агенцтва навін Bloomberg.

Незадаволеныя мясцовыя жыхары – выхадцы з розных краін, палову з якіх складаюць беспрацоўныя – падпалілі 11 аўтамабіляў, якія належылі здымачнай групе, а самім "кіношнікам" пагражалі расправай.

Манфермей размешчаны ў дэпартаменце Сена-Сен-Дэні, дзе ўзімку 2005-2006 гадоў прайшла хваля беспарадкаў. За гэты перыяд тамака былі спаленыя тысячы аўтамабіляў.

У фільме "З Парыжу з каханнем", бюджэт якога складае 52 мільёны долараў, Траволта грае амерыканскага шпіёна ў Парыжы. Здымкі меркавалася праводзіць у Парыжы і ў Манфермэі. Для дапамогі здымачнай групе Люк Бесон наняў каля сотні мясцовых жыхароў – у іх абавязкі ўваходзіць выкананне небяспечных трукаў, ахова і кейтэрынг.

У сваю чаргу сам Люк Бесон адмаўляе зрыў здымак. Прадстаўнік Europacorp SA лічыць, што фільм будзе здымацца, але не ў Манфермэі, а ў іншым горадзе Францыі.

Фота: www.celebrities.crazys.info