Жыхары Нясвіжчыны робяць ёлкі з дроту і раслін

Конкурс “Рукатворная навагодняя ёлка” абвешчаны ў Нясвіжскім раёне Міншчыны. Кожны ахвотны ва ўзросце да 35 гадоў можа паказаць навагоднюю прыгажуню, зробленую сваімі рукамі, піша "Народная газета". Незвычайны конкурс выклікаў цікавасць у жыхароў раёна. Ужо цяпер у аргкамітэт прыносяць ялінкі, зробленыя з дроту і засушаных раслін, а таксама звязаныя з нітак. У зімовыя святы імі можна будзе палюбавацца ў раённым цэнтры культуры і вольнага часу, дзе арганізуюць выставу лепшых прац.

Дарэчы, на Віцебшчыне падчас аналагічнага конкурсу прапанавалі ёлкі, зробленыя з лёну.