Жыхары Смаленску гандлююць абломкамі польскага ТУ-154
Жыхары Смаленску разгарнулі актыўны гандаль абломкамі ТУ-154 польскага прэзідэнта Леха Качыньскага і кавалкамі рэчаў ахвяр. Як адзначаюць "Смоленские новости", насамрэч пад выглядам знойдзеных на месцы катастрофы рэчаў палякам прадаюць рэшткі старой вопраткі і кавалкі іншых самалётаў, якіх шмат на аэрадроме ў Смаленску.
Аднак палякі вераць, што прададзеныя ім знаходкі сапраўдныя, бо расійская міліцыя не ахоўвае месца падзення прэзідэнцкага самалёта і кожны можа хадзіць па гэтай тэрыторыі. Па словах міністра юстыцыі Польшчы Кшыштафа Квяткоўскага, расіяне не ахоўвалі месца падзення прэзідэнцкага самалёта, каб не нарвацца на крытыку наконт нядопуску палякаў на месца катастрофы.