Жыллёвы кааператыў у Брэсце вырашыў не выконваць указу прэзідэнта
Брэсцкія ўлады патрабуюць перайменавання жыллёва-будаўнічых кааператываў у жыллёва-спажывецкія і матувуюць гэта ўказам прэзідэнта. Пераробка кааператываў азначае вялікія выдаткі, і людзі пратэстуюць.
На сходзе прадстаўнікоў жыллёва-будаўнічага кааператыва “Ізамер” пераважнай большасцю прынятае рашэнне не пачынаць перайменавання. Вырашылі таксама скласці ліст у адміністрацыю прэзідэнта і адправіць туды ўпаўнаважанага.
У адказ пракуратура даслала кааператыву ліст з загадам перайменавацца ў самы кароткі час: “пад пагрозай эксплуатацыя дома”, “магчымыя санкцыі”.
За новы статут кааператыва юрыст просіць 320 тысячаў беларускіх рублёў. Але найперш жыхары баяцца страціць права на свае кватэры.
Вось што кажа ўдзельнік кааператыва: "У гэтым новым статуце запісана, што паявыя ўнёскі чальцоў кааператыва з’яўляюцца ўласнасцю кааператыва. У выніку вы прыватызавалі, прыватызавалі, а будзе распрыватызацыя. Вам гэта трэба?"
Людзі пад уражаннем ад махінацый і захопаў жылля ў суседняй Расіі, пра якія даведваюцца з СМІ і па “народным тэлеграфе”.
Удзельніца кааператыва дадае: "Раней нам навязвалі дамафоншчыкаў. А цяпер гарадская адміністрацыя навязвае сантэхніка-расіяніна. Задумайцеся, у нас што, у Беларусі няма каму абслугоўваць? Усе гэтыя аферы пачынаюцца здалёку. Указ выдалі! Будзе дакладна такая самая мафія і карупцыя, як у Расіі, калі вы не будзеце задумвацца".