Жырыноўскі: Інцыдэнт каля пасольства — пачатак перадвыбарнай кампаніі

Здарэнне каля расійскага пасольства ў Мінску — пачатак перадвыбарнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Дзяржаўнай думы, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі Ўладзімір Жырыноўскі, паведамляе БелаПАН. На думку Жырыноўскага, можа быць, нават не сам Лукашэнка запраграмаваў гэты інцыдэнт, але з яго штаба. Яны вырашылі да ўпору абвастрыць адносіны з Расіяй, і вось на гэтым фоне прыцягнуць на бок Лукашэнкі патрыётаў Беларусі, мяркуе Жырыноўскі.

Нагадаем, вечарам 30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю расійскага дыппрадстаўніцтва ў Мінску бутэлькі з запальнай сумессю. Ніхто не пацярпеў, але адна з бутэлек трапіла ў службовы аўтамабіль. Машына згарэла.