Зімовы час адменяць па "просьбах працоўных"
У бліжэйшы час ва ўрад Беларусі будзе накіравана рэкамендацыя адмяніць пераход на зімовы час восенню 2011 года.
Пра гэта БелаПАН паведаміў дырэктар Дзяржаўнага інстытута метралогіі Мікалай Жагора. Паводле яго словаў, такое рашэнне прынята на пасяджэнні камісіі з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў.
Як адзначыў Жагора, рашэнне рэкамендаваць ураду адмяніць пераход на зімовы час прынята з улікам просьбаў насельніцтва, выкладзеных у іх лістах.