Зламыснік скраў у паліклініцы частку апарата для рэнтгену
У выніку пацыенты не змаглі прайсці неабходныя даследаванні стану свайго здароўя.
Здарэнне адбылося ў Пінску. Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, "дыверсантам" аказаўся 28-гадовы мясцовы жыхар. З незачыненага рэнтгенкабінета ён сцягнуў працэсар коштам больш за 13 мільёнаў рублёў. Яго ўжо вярнулі медыкам, распачатая крымінальная справа.
Фота — bymedia.net