Зламыснік згубіў у Мінску на месцы злачынства мабільны тэлефон

Раней неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы кватэрны злодзей адбываў у сталіцы пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з накіроўваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Уначы 13 ліпеня ён ўбачыў у акне кватэры жанчыну, якая карміла дзяцей, дачакаўся, калі яна засне, і залез туды цераз акно кухні. Пад пагрозай нажа зламыснік згвалтаваў гаспадыню, маці трох дзяцей.

Як інфармуе БелаПАН, потым высветлілася, што на месцы здарэння хлопец згубіў мабільны тэлефон. Калі ён гэта ўсвядоміў, вярнуўся і стаў патрабаваць у жанчыны сваю рэч. Пасля гэтага яна выклікала міліцыю.

Фота — ria.ru