Зламыснікі выкралі з нафтапрадуктаправоду 870 літраў дызпаліва
Міліцыянты затрымалі ў Мёрскім раёне трох жыхароў Віцебшчыны, якія перавозілі 870 літраў дызпаліва. Як паведамляе "Інтэрфакс", паліва яны скралі з магістральнага нафтапрадуктаправоду "Западтранснафтапрадукт". Зламыснікі перавозілі скрадзенае дызпаліва на сваіх аўтамабілях. На затрыманых пачалі крымінальную справу за крадзеж.