Злодзеі схаваліся ў прыбіральні, каб здабыць віно ды шакаладкі
Двух злодзеяў злавілі супрацоўнікі сенненскага аддзела “Ахова” ў мясцовым бары. Маладыя мужчыны прыйшлі ў бар як наведнікі, але перад самым закрыццём схаваліся ў прыбіральні. Злодзеі здолелі застацца незаўважанымі, і а палове на чацвёртую гадзіну раніцы выйшлі з прыбіральні ды пачалі збіраць ўсё, што траплялася пад руку – спіртныя напоі, цыгарэты, шакаладкі. У бары спрацавала сігналізацыя, і міліцыянты заспелі злодзеяў на месцы злачынства. Паласавацца скрадзеным яны не паспелі.