Злодзей вынес праз фортку "здабычу" на 45 мільёнаў

Мужчынa заявіў, што невядомы скраў з вытворчага цэху на вуліцы Данской 1380 латуневых муфт і 163 сталёвых ацынкаваных стрыжняў. Пры гэтым, каб вынесці здабычу, злодзей скарыстаўся форткай, праз якую і трапіў у будынак. Сума скрадзенага склала больш за 45,5 мільёнаў рублёў. Была распачата крымінальная справа.


Міліцыя вылічыла і затрымала злодзея. Ім аказаўся 30-гадовы брэстаўчанін, які ўжо быў раней судзімы за крадзяжы. Цяпер жа "фортніку" пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.