Злодзей з Беларусі спрабаваў узарваць дом у Маскве (фота)
Кватэрны злодзей з Беларусі хацеў узарваць дом у Маскве разам з яго жыхарамі і слядамі злачынства. Здарэнне адбылося ў нядзелю раніцай на паўднёвым усходзе расійскай сталіцы, паведамляе газета "Московский комсомолец". 25-гадовы беларус Васіль Мехедзько разбіў акно і залез у кватэру на другім паверсе жылога дома. Гаспадароў у гэты час дома не было. Злодзей знайшоў невялікую суму грошай, залатыя ўпрыгожанні і калекцыю узнагарод часоў Другой сусветнай вайны.
Пасля гэтага ён пашкодзіў на кухні шланг газавай пліты і газ хутка пачаў запаўняць кватэру. Верагодна, Мехедзько спадзяваўся, што выбух адбудзецца ад выпадковай іскры. На шчасце, ягоныя планы былі сарваныя.
Беларус выходзіў з кватэры праз акно, але няўдала, і ўпаў з другога паверху на асфальт, пашкодзіў нагу. Тут яго з пакетам у руках, у які была складзеная "здабыча", і затрымалі міліцыянты. Праваахоўнікаў выклікалі суседзі, устрывожаныя гукамі, якія даносіліся з кватэры, гаспадары якой з'ехалі на адпачынак.
Фота - mk.ru