Злосных даўжнікоў па камуналцы пазбавяць доступу да каналізацыі

Пакуль блакіроўку каналізацыі зазнала толькі адна брэсцкая кватэра. Аднак гэтую меру, ужо апрабаваную ў іншых беларускіх гарадах, збіраюцца ўжываць шырэй. Бо пасля ўсталёўкі заглушкі на каналізацыйную трубу па рахунках пачынаюць плаціць самыя злосныя даўжнікі, паведамляе "Вячэрні Брэст".