Злотнікаў: "Беларуськалій" могуць і не прыватызаваць
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларуськалій" ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. 100% акцый належаць дзяржаве, статутны фонд склаў каля 6 трлн рублёў. "Беларуськалій" уключаны ў план прыватызацыі на 2010 год. Улады заяўлялі, што ўжо ёсць шмат ахвотнікаў на куплю прадрыемства.
На думку эканаміста Леаніда Злотнікава, продаж акцый "Беларуськалія" пакуль выглядае малаверагодным. Як прыклад ён згадаў акцыянаваны полацкі "Нафтан": прадпрыемства акцыянавалі яшчэ некалькі гадоў таму, але прадаваць акцыі не спяшаюцца. Тое самае, кажа эксперт, можа адбыцца і з "Беларуськаліем".
Злотнікаў: "Я ведаю, што папярэдне былі перамовы аб тым, каб прадаць пакет не больш як 25% акцый за 5-6 мільярдаў долараў. Я мяркую, што гэта вельмі высокі кошт. І малаверагодна, каб выдаткі інвестара акупіліся ў прымальны тэрмін, калі ён купіць акцыі па такім кошце. Таму пакуль продаж малаверагодны".
Па словах Злотнікава, купіць акцыі "Беларуськалія" могуць кітайцы, якія ўжо выказвалі сваю зацікаўленасць. Аднак ім акцыі прадпрыемства могуць прадаць хіба што ў рамках больш шырокага пагаднення аб супрацоўніцтве.