Злучаныя Штаты і Беларусь абнуляюць адносіны?
Можна сказаць так: прэзідэнт Беларусі памілаваў адносіны з Вашынгтонам. А можна і так: дэлегацыя Кангрэса ЗША зрабіла прэзідэнту прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца. Дэлегацыя Кангрэса ЗША, якая завітала да нас у аўторак, амаль у два разы па колькасці пераўзыходзіць амерыканскую амбасаду ў Мінску. Мяркуючы па ўсім, менавіта пра гэта больш за ўсё кангрэсмены хацелі паразмаўляць з Аляксандрам Лукашэнкам: "Мы б хацелі паназіраць за тымі працэсамі, што адбываюцца ў Беларусі. Толькі так мы зможам лепей зразумець вас".
"Нас не разумеюць, бо не валодаюць інфармацыяй", — галоўная тэза кіраўніка беларускай дзяржавы, якая звычайна вымаўляецца з крыўдай, была агучаная і ўчора.
Тады ўсё добра і акей? Але тут пачынаюцца ўзаемавыгадныя ўмовы...
"Беларусь гатовая вярнуцца да размовы пра ўзнаўленне ўзаемнай паўнавартаснай прысутнасці пры ўмове адмены ўведзеных супраць нашай краіны санкцый і іх прававой асновы — "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі", — цытуе БелТА словы Аляксандра Лукашэнкі.
"У "Акце аб дэмакратыі ў Беларусі" ўсё дакладна прапісана. Там гаворыцца пра правы чалавека. Мы выказалі сваю занепакоенасць невыкананнем правоў чалавека ў Беларусі ў шэрагу галінаў, асабліва тых, што тычацца свабоды слова, свабоды асацыяцый. Мы падкрэслілі, што словы — добра, але справы — значна больш важныя",— цытуе "Хартыя" словы кангрэсмена Крыстафера Сміта.
Аднак гэтым разам "узаемныя ўмовы" не падаюцца тупіковымі. Іх трэба было агучыць — такія правілы дыпламатычнай гульні.
Звернем увагу на тое, што абодва бакі маглі не казаць, але казалі. І заўважым, што паведамленні пра тое, па чыёй ініцыятыве адбылася сустрэча, шукаць дарэмна. Аднак усе заўважылі, як "удала" візіт супаў з рашэннем МВФ ухваліць наступны транш крэдыту Беларусі і павялічыць суму крэдытавання нашай краіне на мільярд долараў.
Такім чынам, прэзідэнт Беларусі прамаўляе важную тэзу наконт статусу краін: "мы — сэрца Еўропы"... "ЗША — гэта вялізная імперыя, якая мае інтарэсы ў шмат якіх кропках планеты, мы ўсведамляем гэта".
Ключавыя словы гэтага паслання: "Мы ўсведамляем вашыя інтарэсы".
Кіраўнік амерыканскай дэлегацыі сенатар Бенджамін Кардэн падае пазітыўны для беларускага рэжыму сігнал: "з абраннем новага прэзідэнта ЗША з'явіліся новыя магчымасці для змены адносін паміж нашымі краінамі".
Вельмі важнае гэтае згадванне новага прэзідэнта ЗША. Аляксандр Лукашэнка летась ў верасні параўноўваў Абаму з сабой у інтэрв'ю амерыканскім журналістам "The Wall Street Journal": "Ён (Абама — ЕРБ) стоадсоткавы Лукашэнка. Калі я прыйшоў да ўлады пасля распаду Савецкага Саюза. У крамах пустыя паліцы, пачаўся фінансавы крызіс... Гэты новы, малады, адукаваны незашораны чалавек, больш хуткі і энергічны чалавек, які можа найбольш рэальна паглядзець на сусветную рэчаіснасць".
У маркетынгу ёсць паняцце "абнуленне адносінаў". Гэта калі партнёры быццам бы спрацаваліся адзін з адным, але дынамікі ніякай няма. Тады адносіны вяртаюцца на ўзровень нуля, каб пасля іх ізноў падымаць — надаваць дынаміку. У Мінска і Вашынгтона сітуацыя іншая, але вярнуць адносіны на нуль — тое, што патрэбна. Да таго ж прэзідэнт Беларусі кажа: гэта "патрэбна зрабіць як мага хутчэй" — яшчэ адзін важны сігнал!
Цікава, але выбудоўванне новых стасункаў з Еўропай пачыналася з... вызвалення палітвязняў. Мяркуючы па ўсім, у прэзідэнта Беларусі памілаванне — улюбёны ход дэбюта Е2-Е4. "Ведаеце, часам мне падаецца, што калі б краіны Захаду знайшлі яшчэ 5-6 палітвязняў у Беларусі і папрасілі нас іх вызваліць, а яны б зрабілі некалькі крокаў насустрач нам, то мы б з задавальненнем і іх вызвалілі",— казаў Лукашэнка ў лістападзе тым жа журналістам "The Wall Street Journal". Вызваленне амерыканскага грамадзяніна Зельцэра лічыце пазітыўным пачаткам.
Можна сказаць так: прэзідэнт Беларусі памілаваў адносіны з Вашынгтонам. А можна і так: дэлегацыя Кангрэса ЗША зрабіла прэзідэнту прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца. Сутнасць прапановы Мінску — выбудоўваць стасункі з Вашынгтонам у той жа станоўчай дынаміцы, якая выбудоўваецца ў Мінска ў адносінах з Еўропай. Плюс — крэдыты МВФ, якія проста-ткі ратуюць сёння нашую эканоміку.
Але ёсць адна вельмі заўважная розніца паміж Вашынгтонам і Бруселем, калі яны маюць зносіны з Мінскам: Еўропа ў гэтых стасунках амаль не заўважае беларускую апазіцыю, чым нярвуе апошнюю. Тут жа, наадварот, на сустрэчы з Лукашэнкам амерыканскія кангрэсмены і сенатары вельмі шмат размаўлялі менавіта пра апазіцыю і яе інтарэсы.
Дарэчы, апошні пазітыўны кантакт паміж нашымі краінамі адбыўся роўна год таму. Тады амерыканцы нечакана прапанавалі нам дапамогу ў расследаванні выбуху 3 ліпеня. Мы падзякавалі і абяцалі справіцца ўласнымі сіламі. Яшчэ адна кропка ўзаемадзеяння...
Глядзі таксама:
Кангрэсмены ЗША: Беларусі трэба сістэмныя змены ў галіне правоў чалавека
Фота: ByMedia