Зміцер Хведарук пракаментаваў "Еўрарадыё" раскол удзельнікаў акцыі

Моладзевы актывіст Зміцер Хведарук пракаментаваў "Еўрарадыё" падзел калоны на дзве часткі. Паводле яго словаў, "моладзь прагне свабоды, пераменаў, а старэйшае пакаленне хоча чакаць яшчэ некалькі гадоў".

Як паведамляе нашая карэспандэнтка Кася Золатава, калона з 2-х тысяч чалавек зараз набліжаецца да Акадэміі навук. Яе суправаджаюць два аўтазакі. Стала вядома, што калона развярнулася пасля таго, як сутыкнулася з кардонам спецназу на вуліцы Філімонава.