Зміцер Сасноўскі выдаў кнігу пра музыку рыцараў ВКЛ
Музыка і гісторык Зміцер Сасноўскі, вядомы найперш як лідэр гурта “Стары Ольса”, выдаў кнігу “Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага”. У кнізе разглядаюцца розныя праявы музычнага жыцця рыцараў: сігнальная музыка, баявая духоўная музыка, паходныя капэлы, парадныя вайсковыя аркестры, а таксама рыцарскі эпас, духоўная і свецкая рыцарская паэзія, паведамляе “Наша ніва”.
Нагадаем, “Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага” не першая кніга аўтарства лідара “Старога Ольсы”. У 2009 годзе ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла яго “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”. Таксама Зміцер Сасноўскі з’яўляецца аўтарам “Гісторыі беларускай музычнай культуры ад старажытнасці да канца XVIII ст”.