У Рагачоўскім раёне знайшлі цела 8-гадовага хлопчыка, які быў ў вышуку

Сёння, 23 жніўня, у Рагачоўскім раёне знайшлі цела 8-гадовага хлопчыка, які знік два дні таму. Пра гэта, са спасылкай на пошукава-выратавальны атрад “Сімуран”, паведамляе сайт gomel.today.

У пятніцу раніцай хлопчык знаходзіўся ў бабулі ў вёсцы Красніца. Прыкладна а 10:00 ён сыйшоў з дому і назад не вярнуўся. Праз двое сутак дзіця знайшлі. Па апошняй інфармацыі хлопчык загінуў. Падрабязнасці не паведамляюцца.

Фота: gomel.today