Знайшлі цела пасажыра, які зваліўся з амерыканскага самалёта ў акіян

Як паведамляла Еўрарадыё, амерыканскі лёгкаматорны самалёт быў на вышыні 609 метраў. Высветлілася, што мужчына адчыніў заднія дзверы і выпаў у акіян. Да аэрапорта яшчэ заставалася каля 9 кіламетраў. Лётчык перадаў наземным службам Маямі: "У мяне адчыненыя дзверы, і выпаў пасажыр". Пазней самалёт паспяхова прызямліўся ў адным з аэрапортаў Маямі.

Як інфармуе РІА "Новости", паліцыя заявіла, што знойдзенае каля берагоў Маямі цела сапраўды належыла Херарду Налесу, пасажыру, які выпаў з прыватнага самалёта Piper PA 46. Яго асобу пацвердзілі судмедэксперты.



Фота — planespotters.net, Меркатор