Знайшліся зніклыя ў Антарктыдзе дэпутаты Дзярждумы
Яны знаходзяцца ў верхнім лагеры горы Вінсан.
Дэпутат Дзярждумы Аляксандр Сідзякін, які перастаў выходзіць на сувязь падчас падарожжа па Антарктыдзе, звязаўся з прадстаўнікамі турфірмы, якая арганізавала паездку. Пра гэта ў твітэры 14 студзеня паведаміла карэспандэнтка расійскай службы BBC Вольга Іўшына, піша snob.ru.
Сідзякін і яго калега па Думе Алег Саўчанка, які таксама падарожнічае па Антарктыдзе, знаходзяцца ў верхнім лагеры горы Вінсан.
Гаворыцца, што Сідзякін і Саўчанка адправіліся ў падарожжа ў складзе амерыканскай каманды.