Знайшоўся 10-гадовы хлопчык, якога шукалі чатыры дні
Пакуль невядома, дзе ён быў увесь гэты час.
10-гадовы Мікіта Букаціч з Мінска, зніклы некалькі дзён таму, знайшоўся. Пра гэта паведамляе kp.by са спасылкай на пошукава-выратавальны атрад “Анёл”.
Нагадаем, школьнік сышоў з дома 15 студзеня і знік на чатыры дні. Валанцёры з “Анёла” не паведамляюць падрабязнасцяў і не тлумачаць, дзе хлопчык быў увесь гэты час. Абставіны інцыдэнту высвятляе міліцыя.