Зніклую 7-гадовую Іру Кужэльную шукаюць нават у Мінску
Працягваюцца пошукі зніклай 7-гадовай дзяўчынкі Іры Кужэльнай, якая жыла ў вёсцы Беларучы Лагойскага раёна. З 23 лістапада пра яе лёс няма пэўных вестак. Замест прачэсвання лясоў цяпер міліцыяй праводзяцца кропкавыя мерапрыемствы.
Сёння раніцай у Беларуцкім сельсавеце прайшла нарада следча-аператыўнай групы, якая вызначала далейшыя кірункі працы. Аднак ніякіх новых звестак пра Іру няма, версіі застаюцца ўсе ранейшыя.
Вось што распавёў Еўрарадыё прадстаўнік следча-аператыўнай групы:
“Цяпер мы пераходзім непасрэдна ад пошукаў каля гэтай вёскі да пошукаў ад асобаў, уладальнікаў лецішчаў. Таму пошук пашыраецца. І сказаць, што ён праводзіцца на 10 ці 15 кіламетраў, складана. Мерапрыемствы праводзяцца і на тэрыторыі Мінскага раёна, і Лагойскага, і нават у горадзе Мінску”.
Тым часам маці дзяўчынкі адседзела 3 сутак арышту. Яе падазраюць у катаванні дачкі. Вось што кажа прадстаўнік следча-аператыўнай групы:
“Яе пакуль не пакаралі, проста распачатая крымінальная справа па арт. 154 Крымінальнага кодэксу, якая называецца “Катаванне”. За кепскія адносіны да дзяўчынкі ў мінулы час. Гэта было ўстаноўлена падчас расследавання крымінальнай справы па факце яе знікнення. Было ўстаноўлена, што маці адносілася да дачкі кепска, мякка кажучы…”.
Затрыманне маці Іры Кужэльнай праваахоўнікі тлумачаць неабходнасцю “высвятліць усе абставіны”. Пасля заканчэння расследавання яе справы стане вядома, ці будзе яна пакараная.
Фота - nn.by