Золатавалютныя рэзервы Беларусі сёлета скраціліся на 900 млн. долараў

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя згодна са стандартамі Міжнароднага валютнага фонду, на 1 лютага склалі 2 млрд. 929,3 млн. долараў супраць 3 млрд. 61,1 млн. долараў на 1 студзеня 2009 года. Гэтыя звесткі абнародаваў Нацыянальны банк. Такім чынам, за студзень золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 131,8 млн. долараў, нягледзячы на паступленне ў сярэдзіне месяца першага траншу крэдыту МВФ у памеры 787,9 млн. долараў.

З улікам сродкаў МВФ, што паступілі, рэальнае зніжэнне золатавалютных рэзерваў у студзені 2009 года склала больш за 900 млн. долараў ЗША.

За 2008 год золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 1 млрд. 121 млн. долараў, нягледзячы на першы транш расійскага крэдыту ў памеры 1 млрд. долараў, які паступіў у лістападзе, і крэдыт Венесуэлы на 500 млн. долараў, які паступіў у снежні.

БелаПАН