Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся амаль на $591 млн

Амаль на 591 мільён долараў альбо на 18% знізіліся за чэрвень золатавалютныя рэзервы Беларусі. На 1 ліпеня яны складалі 2 млрд 646,7 млн долараў. Пра гэта паведамляе са спасылкай на дадзеныя Белстата сайт afn.by.
Ад пачатку года золатавалютныя рэзервы нашай краіны знізіліся на 13,5%. Іх рост сёлета быў адзначаны толькі ў лютым і сакавіку за кошт расійскага крэдыту і продажу пакета акцый "Белтрансгазу".