Зонд "Фенікс" перастаў прымаць каманды з Зямлі
Перадача камандаў з Зямлі на зонд "Фенікс" перапынілася з-за адключэння УВЧ-перадатчыка зонда Mars Reconnaissance Orbiter, паведамляе Associated Press. Гэта прымусіць на суткі адкласці разгортванне ахоўнага кажуха, які абмяжоўвае рухомасць маніпулятара "Фенікса". Сувязь з "Феніксам" ажыццяўляецца пры дапамозе двух касмічных апаратаў на арбіце Марса. Mars Reconnaissance Orbiter да апошняга часу рэтрансляваў на "Фенікс" каманды з Зямлі, а Mars Odyssey перадае на Зямлю інфармацыю, якая паступае з паверхні планеты.
Фук Лі, кіраўнік праграмы NASA па даследаванні Марса, заявіў, што аўтаматычнае адключэнне перадатчыка з'яўляецца штатнай працэдурай. У дадзеным выпадку яно, верагодна, выклікана касмічнымі прамянямі.
Зонд "Фенікс", які 26 траўня здзейсніў пасадку каля паўночнага полюса Марса, перадаў на Зямлю некалькі дзесяткаў здымкаў паверхні планеты.
Лента.ру