Зранку арыштавалі Змітра Бандарэнку
У 6 гадзін раніцы міліцыя ўварвалася ў кватэру каардынатара грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Змітра Бандарэнкі, даверанай асобы Андрэя Саннікава. Па словах дачкі Бандарэнкі, якія перадае сайт "Еўрапейская Беларусь", міліцыянты забралі яе бацьку, нічога не тлумачачы і не распавядаючы, куды яго вязуць.