ЗША асуджаюць акты гвалту ў дзень выбараў

Амбасада ЗША ў Мінску размясціла на сваім сайце заяву наконт учорашніх падзеяў у Мінску. "Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць усе акты гвалту ў дзень выбараў у Беларусі. Мы асабліва ўстурбаваныя празмерным ужываннем сілы з боку ўладаў, уключаючы збіванне і затрыманне некалькіх кандыдатаў у прэзідэнты і гвалт у адносінах да журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці. Мы занепакоеныя тым, што кандыдат Уладзімір Някляеў быў гвалтоўна звезены са шпіталя Мінска невядомымі асобамі, і мы дамагаемся яго бяспечнага і неадкладнага вяртання. Мы заклікаем урад Беларусі праявіць стрыманасць у завяршэнне выбарчага працэсу, які мусіць быць свабодны ад далейшага запужвання і гвалту".